Новая Пастаўская царква (са слоў сучаснікаў) па вонкавым і ўнутраным ўвазе, трываласці і вытанчанасці аздаблення ўяўляла сабой самы велічны храм у акрузе. Нездарма прыхаджане далі яе iмя сабора і інакш паміж сабой не казалі, як: «Сёння я быў у Саборы на абедню». І цяпер, выбудаваная ў руска-візантыйскім стылі, муравагая, пяцiглавая, Свята-Мікалаеўская царква выклікае глыбокую павагу кожнаму, хто толькі зірне на яе.
У цяперашні час царква з”яўляецца адной з архітэктурных дамінант гістарычнага цэнтра Паставаў.