Плошча уяўляе сабою прастакутнік з памерамі 166 на 90 метраў. У левай частцы у 1960-х гадах быў закладзены сквер. У цэнтры плошчы ўладкаваны кветнік, пасаджаны некалькі елак. Плошча ўзнікла у 1866 годзе ў сувязі з пракладкай праз Віцебск чыгункі і пабудовай чыгуначнага вакзала. Першапачаткова звалася Вакзальная. Пасля Другой сусветнай вайны, напачатку 1950-х гадоў, тут быў пабудавана новы будынак вакзала (наўзамен разбуранага). У красавіку—ліпені 2010 года была праведзена рэканструкцыя: у цэнтры ўсталяваны фантан, асфальтавае пакрыццё заменена на ходнікавую плітку дзвюх кветак, створаны траўнікі і кветнікі, паменшаны памер аўтастаянкі, зменена размяшчэнне прыпынкаў грамадскага транспарта.
Будынкі і збудаванні: