Вяслярны канал
Апісанне
Брэсцкі вяслярны канал - унікальнае прыроднае збудаванне, візітная картка горада. Даўжыня канала - 2274 м (спаборніцкая дыстанцыя - 2000 м, зона старту - 50 м, дыстанцыя тармажэння - 210 м), шырыня - 162 м, што цалкам адпавядае міжнародным стандартам і дазваляе праводзіць спаборніцтвы рознага ўзроўню.
Канал знаходзіцца ў межах горада і з`яўляецца любімым месцам адпачынку гараджан. Каля вяслярнага канала знаходзяцца невялікае возера, стаянка на 350 аўтамабіляў, па перыметры канала пракладзена лыжеролерная траса. Паглядзець на спаборніцтвы вясляроў можна з трыбуны, непадалёку знаходзіцца пункт пракату спартыўнага інвентара. Цэнтральнае месца ў архітэктурным ансамблі займае гасцініца на 100 месцаў.