Пошук
Давыд-Гарадокская царква Казанскага абраза Богамаці
Апісанне
Царква з´яўляецца помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Маляўнічасць храму надаюць 5 купалаў над кубападобным
аб ёмам малітоўнай залы, трох´ярусная званіца, трапезная. Храм мае
насычанае колеравае рашэнне — на чырвоным фоне бутавага мура вылучаюцца
атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору, запазычаныя са старажытнага
царкоўнага дойлідства. У цэментавую агароджу храма ўбудаваныя арачныя вароты і трох´ярусная званіца з купаламі.
Царква на сённяшні дзень дзеючая і адрозніваецца правядзеннем выключна святочных абрадаў вадохрышчаў і шлюбаў, у той час, як усе памінальныя службы праходзяць у царкве Св. Георгія. Па выходным дням і святам можна патрапіць на Богаслуженні.