Пошук
Давыд-Гарадокская царква Св. Георгія
Апісанне
Царква Св. Георгія - помнік архітэктуры драўлянага дойлідства, пабудаваная ў 1724 годзе майстрамі Усходнепалескай школы дойлідства. Яна ўяўляе сабой найболей простае і выразнае рашэнне драўлянага трохсрубнага храма і з'яўляецца вядомым правобразам шматлікіх культавых будынкаў XVIII ст. У вонкавай архітэктуры прыкметна імкненне да прастаты, што выяўляецца ў амаль поўнай адсутнасці дэкарацыі. У інтэр'еры -драўляны разьбяны іканастас, упрыгожаны роспісамі і пазалочанымі разьбянымі накладкамі.