Усялюбскi сядзібна-паркавы комплекс
Апісанне
У невялікай вёсцы Усялюб, размешчанай недалёка ад Наваградка, захаваўся сядзібна-паркавы комплекс XVIII-XX стагоддзяў , гісторыя якога цесна звязана з лёсам графаў О”Руркаў.
О”Руркi - з”яўляліся прадстаўнікамі арыстакратычнага дваранскага роду ірландскага паходжання. Яны паступілі на службу да імператрыцы Лізаветы Пятроўны ў XVIII стагоддзі. Вядома, што Іосіф О”Рурк, апошні ўладальнік маёнтка, праславіўся ў руска-турэцкай вайне, а падчас вайны з Напалеонам у 1812 годзе, разграміў авангард генерала Мора, пераследуючы французаў з Белавежскай пушчы да самага Брэста.
Іосіф О”Рурк пабудаваў ва Усялюбе сядзібу з выглядам на раку Пліса ў другой палове XIX стагоддзя. Яна прытрымлівалася традыцый позняга класіцызму. З усходняга боку да сядзібы вяла пад”язная алея, з процілеглага - знаходзілася капліца. З паўднёвага боку размяшчаўся парк плошчай каля 10 га, які перасякалі шматлікія прагулачныя алеі і дарожкі. З паўночнага боку сядзібы быў разбіты парк.
Аднак у 1939 годзе, нягледзячы на былыя заслугі Іосіфа О”Рурка перад радзімай, бальшавікі затрымалі графа і ўвезлі з радавога маёнтка. З таго часу двараніна ў Усялюбе жывым ужо не бачылі, аднак пра яго шчодрасць і дабрыню ўспамінаюць да гэтага часу. Мясцовыя жыхары расказваюць як Іосіф О”Рурк, назаўсёды пакідаючы маёнтак, развітаўся са Усялюбам: граф прыўзняў капялюш і пакланіўся мясцовым жыхарам як роўным.
Сёння ва Усялюбе можна ўбачыць фамільны дом і радавую пахавальню Іосіфа О”Рурка, маляўнічы парк, які спалучае рысы французскага і ангельскага ландшафтнага мастацтва, некаторыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама натуральны вадаём.