Габрэі з”явіліся ў горадзе напачатку XVII стагоддзя. І будынак новай сінагогі адразу ж быў разлічаны і на актыўнае выкарыстанне ў абаронных мэтах (строгі прастакутны аб”ём з цыліндрычнай вежай). Пабудова формаў Быхаўскай сінагогі сваімі каранямі ўзыходзіць не гэтулькі да сакральных, колькі да замкавых будынкаў. Быхаўская сінагога актыўна выкарыстоўвалася пры абароне горада ў сярэдзіне XVII – пачатку XVIII ст. стагоддзя. Сінагога з”яўлялася цэнтрам рэлігійнага і грамадзянскага жыцця габрэяў Быхава, якія напачатку ХХ стагоддзі складалі каля паловы гарадскога насельніцтва.
Пошук
Быхаўская сінагога
Апісанне
Быхаўская сінагога - помнік архітэктуры позняга рэнесансу, пабудавана з цэглы ў 40-50 гады XVII стагоддзя. Размяшчалася ў паўночнай частцы гістарычнай планоўкі Старога Быхава, у асобным квартале, адносна недалёка ад гандлёвага пляца і гарадскога вала з размешчанымі на ім Магілёўскімі варотамі. Будынак квадратны ў плане з тоўстымі сценамі і высокімі вокнамі, мае абарончыя элементы. У інтэр”еры - двух”ярусная трыбуна-біма, дэкаратыўны строй інтэр”ераў, калісьці быў украшаны разнастайнай лепкай і размалёўкай.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, Быхаў
Каардынаты
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome