Пошук
Помнік савецкім воінам Другой сусветнай вайны ў г. Гродна
Апісанне
Помнік савецкім воінам Другой сусветнай вайны усталяваны ў Гродна ў 1968 годзе. Помнік уяўляе сабой танк Т-34/85-і на п'едэстале, яго архітэктар - Г. Федасеенка. На франтальнай плоскасці пастамента знаходзіцца надпіс на беларускай мове: «Доблесным ваярам Другога і Трэцяга Беларускіх франтоў, якія вызвалілі Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».