Замкавая - адна з найстарэйшых гарадскіх вуліц, даўжынёй каля 300 метраў, яна звязвала цэнтральную плошчу горада - Рынак з двума каралеўскімі замкамі і служыла галоўным трактам, па якім вяльможы і сенатары з”язджаліся ў замак. На гэтай вуліцы мець сваю рэзідэнцыю лічылася за гонар. З рэзідэнцый шляхетных родаў ВКЛ захаваліся пасля шэрагу рэканструкцый палац Массальских (вул. Замкавая, 5), а таксама палац Храптовічаў (вул. Замкавая, 16), дзе цяпер размясціў свае экспазіцыі Рэспубліканскі музей гісторыі рэлігіі, дом тытунёвых магнатаў XIX ст. Шарашэўскай (вул. Замкавая, 12). Падчас спусташальнага пажару 1885 і наступных гадоў гэтая вуліца, як і іншыя гарадскія вуліцы, у значнай ступені пацярпела і была адноўленая ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў.
Пошук
Гістарычная забудова вул. Замкавая
Апісанне
Выберыце, дзе працягнуць
Ekskursii.by
Google Chrome