Тут знайшлі заспакаенне Янка Лучына, мастак Валянцін Ваньковіч, Вацлаў Іваноўскі, Ян Баляслаў Луцкевіч.
Тут пахаваны салдаты напалеонаўскай арміі і ахвяры бальшавіцкага тэрору. У гады першай сусветнай вайны на могілках хавалі памерлых у палоне аўстрыйскіх салдат. Ёсць магілы польскіх салдат, якія загінулі ў час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на Кальварыі пахавалі 3 тысячы яўрэяў з мінскага гета.
У 1839 годзе ў цэнтры могілак быў пабудаваны касцёл з бутавага каменя. З'яўляецца помнікам неагатычнага стылю.
З 1967 года Кальварыя была зачынена. У 1990 годзе рашэннем Мінгарвыканкама тэрыторыя могілак была прынята пад ахову дзяржавы. А комплекс усіх збудаванняў разам з пахаваннямі быў уключаны ў дзяржаўны спіс помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры горада Мінска.