НАН заснавана ў кастрычніку 1928 года як Беларуская акадэмія навук і ўрачыста адкрытая 1 студзеня 1929 г., з”яўляецца вядучым даследчым цэнтрам Беларусі, які аб”ядноўвае высокакваліфікаваных вучоных розных спецыяльнасцяў і дзесяткі навукова-даследчых, навукова-вытворчых, канструктарскіх арганізацый. У Нацыянальнай акадэміі працуе каля 17,7 тыс. даследчыкаў, тэхнікаў, дапаможнага і абслугоўваючага персаналу. Сярод іх звыш 6,3 тыс. даследчыкаў, 510 дактароў навук і 1926 кандыдатаў навук.
Беларускімі навукоўцамі на базе Акадэміі навук створаны грамадскія універсітэты: «Школа здароўя пажылых людзей», «Пашырэнне сучасных ведаў», «Здароўе пажылых людзей». Довады навукоўцаў пераканаўча паказваюць карысць здаровага ладу жыцця. Абапіраючыся на іх даследаванні, распрацоўваліся ўсе праграмныя дакументы дзяржавы па аздараўленні нашых грамадзян.