Беларуская дзяржаўная філармонія арганізавана ў 1937 г. На 1 студзеня 1982 г. у яе складзе былі: сімфанічны аркестр БССР, народны аркестр БССР, камерны аркестр, камерны ансамбль "Кантабіле", вакальна-інструментальныя ансамблі "Песняры", "Верасы", "Чараўніцы", фальклорна-харэаграфічны ансамбль "Харошкі", канцэртна-эстрадныя і канцэртна-лекцыйныя брыгады, салісты і чытальнікі. У 1940 г. ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Сёння філармонія - гэта суперсучасная канцэртная пляцоўка, абсталяваная па перадавых тэхналогіях, з колькасцю месцаў 688 і Малай залай ім. Р. Шырмы на 200 месцаў.