Галоўнае годнасць Палаца рэспублікі ў параўнанні з падобнымі будынкамі, узведзенымі ў свой час у Ленінградзе, Алма-Аце, Ташкенце, Кіеве, Кішынёве, - гэта яго шматзальнасць, а гэта значыць, што ён шматфункцыянален. Палац уключае вялікаю глядзельную залу на 2,7 тыс. мест, малыя залы, ўрадавы блок. Інтэр”еры дэкараваны асвятляльнымі элементамі, габеленамі. У палацы праводзяцца грамадска-палітычныя мерапрыемствы, кангрэсы, сімпозіумы, канцэрты.
У Палацы Рэспублікі знаходзіцца мастацкая галерэя ”Універсітэт Культуры” . Тут праходзіць выстава кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУ культуры. На гэтай пастаяннай экспазіцыі прадстаўлена жывапіс, скульптура, батык, шкло.