Будынак банка ўзведзены на галоўным праспекце горада - праспекце Незалежнасці ў 1949-1952 гадах па праекце архітэктара М. Паруснікава. У архітэктурным рашэнні мы бачым матывы сталінскага неакласіцызму і рэнесансу, якія надаюць будынку манументальнасць і параднасць.
Акрамя асноўных сваіх функцый Нацыянальны банк актыўна займаецца стварэннем і выпускам памятных манет, якія нясуць у сабе найважнейшую інфармацыю аб нашай дзяржаве і ўжо паспелі стаць візітнай карткай Беларусі.