Ювелірны завод «Крышталь»

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Экскурсія на ювелірнае прадпрыемства «Крышталь» акуне Вас у свет раскошы і чараўніцтва, падорыць казачны настрой, пакіне мора незабыўных эмоцый і ўражанняў надоўга. Вы не толькі азнаёміцеся з працэсам вырабу ювелірных упрыгожванняў, але і ўбачыце, як грубы кавалак металу ператвараецца ў вытанчаны шэдэўр старажытнага мастацтва на Вашых вачах. Наведаўшы прадпрыемства, Вы станеце уладальнікам унікальнай магчымасці набыць ўпрыгажэнні на любы густ, у тым ліку вырабы з новых калекцый, а таксама сертыфікаваныя брыльянты па спецыяльных цэнах з унікальнымі зніжкамі. Больш за тое Вы зможаце стаць шчасліўчыкам, які атрымае каштоўны падарунак! Праца прадпрыемства ААТ «Гомельскае ВА Крышталь» не абмяжоўваецца вырабам ювелірных вырабаў з каштоўных металаў, ахопліваючы шырокі спектр вытворчасці. Афіцыйныя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублікі Беларусь таксама ўяўляюць прадукцыю завода «Крышталь». Акрамя таго, прадпрыемства займаецца вырабам прадукцыі сувенірнай тэматыкі, якая знаёміць з выдатнымі помнікамі архітэктуры і увекавечвае памяць вялікіх дзеячаў Беларусі, такіх як: Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая.

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, г. Гомель, вул. Чарнігаўская, 22

Каардынаты

GPS Google: ′ N, ′ E