Сцены касцёла выкананы з расколатых абчасаных камянёў. Вежы, аконныя і дзвярныя праёмы выкананы з чырвонай гліны. У плане касцёл уяўляе трохнефавую базіліку з 2 квадратнымі вежамі.
У 1938-1990 гг. касцёл быў зачынены, памяшканне выкарыстоўвалася пад збожжавы склад, крама. З 1990 года касцёл адкрыты для вернікаў.