У пісьмовых крыніцах гэта месца ўпершыню згадваецца як сяло
Волнае ў сярэдзіне XVI стагоддзя.
У сярэдзіне XVII стагоддзя ў в.
Вольна быў збудаваны манастыр базыліянінаў. На яго тэрыторыі быў адкрыты шпіталь
для пажылых людзей, і школа для дзяцей шляхцічаў Камінскіх,
дзе іх вучылі не толькі чытанню і пісьму, але і асновам
філасофіі.
Сяло Вольна 150 гадоў належыла Камінскім. У другой палове XVIII стагоддзя Вольна ў Камінскіх купілі шляхцічы Дамыслоўскія. Па загадзе Міхася Дамыслоўскага стары драўляны ўніяцкі манастыр знеслі, а на яго месцы ў 1768 году пабудавалі новую царкву, якая была асвянчона ў гонар Святой Сёмухі. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.
Вольна славіцца сваім унікальным храмам, Свята-Траецкай царквой (раней - уніяцкай, цяпер - праваслаўнай). Траецкая царква (1768г.) - помнік архітэктуры ”віленскага барока”. Гэта адзін з нешматлікіх захаваных помнікаў архітэктуры ”віленскага барока”. Да барочнай эстэтыкі належыцьі рэльефнае налепнае пано з мілітарысцкай атрыбутыкай у стылі ракако, якое ўпрыгожвае фасад царквы. Пабудавана з цэглы як царква базыліянінаў. Уяўляе сабою троехнефную двухвежавую базіліку. З 1895 гады пераасвешчана ў праваслаўную царкву, тут знаходзіцца вобраз XVIII стагоддзі ”Святы Мікалай”. Троіцкая царква, акутана духам беларускай архітэктуры XVII стагоддзя.
Белая пастава храма здалёк відаць у цёмна-зялёных шатах старога парку пры сядзібе Слізняў. На жаль, ад былога маёнтка захаваўся толькі гэты парк.