Своеасаблівая «візітная картка» хлебазавода №6 - гэта хлеб «Спадчына», а таксама аўсянае пячэнне і замарожаныя пластовыя вырабы. Усяго ж на хлебазаводзе кожны дзень вырабляецца ад 35 да 45 тон розных хлебабулачных вырабаў і да 10,5 тон кандытарскіх вырабаў.
З 1984 г. на хлебазаводзе пачалі ўкараняць і асвойваць асартымент кандытарскіх вырабаў.
У перыяд з 2000 г. па 2002 г. была праведзена вялікая праца па перакрыцці частцы ўчастка хлебазавода, што дазволіла значна пашырыць вытворчую плошчу.
З 2003 г. на хлебазаводзе наладжана вытворчасць тартоў.
На тэрыторыі хлебазавода №6 размешчаны магазін-склад аптовага гандлю і крама «Гарачы хлеб», дзе можна набыць прадукцыю прадпрыемства.