ТАА «БелКумысПром»
Апісанне
Канеферма пад Лагойскам заснавана ў 2013 годзе. На сёняшні дзень гэта першая і адзіная ў Беларусі конеферма, дзе атрымліваюць кабылінае малако і кумыс.
На канеферме за ўвесь перыяд яе існавання сабралі ўнікальнае пагалоўе племянных цяжкавозных коней. Коней тут выкарыстоўваюць выключна для малочнай вытворчасці. За дзень адзін конь доіцца 5 разоў, прычым дойка адной кабылы доўжыцца не больш за 2 хвіліны. За адну дойку можна атрымаць да 1,5 літра кабылінага малака.
Усяго за суткі ферма можа сабраць не больш за 1500 літраў малака. Працэс атрымання малака закрыты. Па трубах яно трапляе ў спецыяльную цыстэрну, затым астуджаецца і адпраўляецца на перапрацоўку. Там яго ўжо пастэрызуюць і разліваюць па бутэльках.
Для атрымання малака і кумысу спецыялісты на ферме пад Лагойскам выкарыстоўваюць самыя новыя тэхналогіі ў галіне малочнай конегадоўлі, а таксама абапіраюцца на багаты вопыт вядучых гаспадарак Расіі і Еўропы. У выніку тут вырабляюць экалагічна чысты і карысны прадукт, унікальны для Беларусі, які можна знайсці ў гіпермаркетах нашай краіны.
На мапе
Адрас
Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Лагойскі р-н, в. Грамніцы
Каардынаты