Літаратурны музей Максіма Багдановіча

музеі
+12 фота

Апісанне

Тып

Літаратурны

Выставачныя экспазіцыі

4

Экспазіцыі

калекцыі самая вялікая калекцыя – кнігі, сярод якіх пяць экзэмпляраў адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча «Вянок» (3 экзэмпляры з аўтографамі паэта), кнігі кола чытання М.Багдановіча, літаратура пра яго жыццё і творчасць, кнігі беларускіх паэтаў і празаікаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, творы паслядоўнікаў Максіма, пераклады, прысвячэнні. Значную калекцыю ўтвараюць рукапісы. Тут прадстаўлены: рукапісны зборнік вершаў М.Багдановіча «Зеленя» (назвы вершаў, цыклаў і кніг даюцца на мове арыгінала), аўтографы вершаў «Я вспоминаю дом старинный…» і «Я нядужны, бязскрыдлы паэт…», а таксама ўспаміны пра паэта (Адама Ягоравіча Багдановіча, Зоські Верас, Дзіядора Дзябольскага і іншых), рукапісы родных і знаёмых, людзей з асяроддзя паэта (Уладзіміра Караленкі, Кацярыны Пешкавай, Аркадзя Смоліча); аўтографы беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва – Змітрака Бядулі, Альберта Паўловіча, Кандрата Крапівы, Максіма Танка, Максіма Лужаніна, Анатоля Багатырова, Юрыя Семенякі і іншых.

калекцыя прадстаўлена асабістымі матэрыяламі сям’і Багдановічаў і сваякоў, а таксама дакументамі грамадска-культурнага жыцця Беларусі, якія тычацца пытанняў ушанавання памяці паэта.

раздзел аудыёвізуальных помнікаў сабраны каля 6 тысяч фотаздымкаў і негатываў, сярод якіх усе вядомыя фотаздымкі Максіма, яго родных, знаёмых і сяброў, даследчыкаў яго творчасці; фотаздымкі мясцін, звязаных з жыццём і іменем паэта; фотаздымкі і негатывы мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці паэта. Захоўваюцца ў фондах тры кінастужкі пра Максіма Багдановіча, відэафільм, грампласцінкі, дыскі і запісы вершаў, песень і музычных кампазіцый на словы М.Багдановіча, магнітафонныя запісы ўрачыстых мерапрыемстваў і ўспамінаў пра паэта.

творы мастацтва Вобраз Максіма і тэмы яго творчасці натхнілі мастакоў на стварэнне шматлікіх твораў мастацтва. У фондах музея захоўваюцца 72 карціны, 19 скульптур, 309 графічных твораў. Больш за 1000 прадметаў этнаграфіі і побыту, мэблі, ткацтва, адзення дазваляюць ствараць экспазіцыі і выстаўкі, якія адлюстроўваюць умовы жыцця і побыту канца ХІХ − пачатку ХХ стагоддзя.

Графік працы

Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 09:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля

Экспазіцыі 09:30 - 17:30 выхадныя субота, нядзеля

На мапе

Адрас

220029, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Жадаеце ўсталяваць PWA