Свіслацкі гістрорыка-краязнаўчы музей

музеі
+1 фота

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Выставачныя экспазіцыі

8

Экспазіцыі

”Вялікая Айчынная вайна” у экспазіцыі прадстаўлены фотаздымкамі, дакументамі, прадметы, зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны.

“Свіслацкі кірмаш” экспазіцыя прысвечана традыцыі культурнага жыцця Свіслачы пад час святочных таргоў.

Ваенна-гістарычная экспазіція прысвечана ваенным дзеянням, якія адбываліся на тэрыторыі края ў розныя перыяды гісторыі: вайна 1812 г., паўстанне 1863-1864 гг., Першая сусветная война. Тэмы раскрыты фотаздымкамі, дакументамі, прадметамі, зброяй тых часоў. У экспазіцыі “Вялікая Айчынная вайна” змешчаны матэрыялы аб ветэранах Вялікай Айчыннай войны, сведках ваенных гадоў, вайсковых злучэннях і часцях, якія удзельнічалі ў вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, партызанах і падпольшчыках, стварыўшых супраціўленне на часова акупаванай тэрыторыі. пісьмы, дакументы, узнагароды, сямейныя рэліквіі ваенных гадоў.

Белавежская пушча экспазіцыя музея адлюстроўвае прыроду, жывёльны і раслінны свет Белавежскай пушчы, экспануюцца пудзела жывёл і птушак.

Археалогія экспануюцца знойдзеныя на тэрыторыі раёна каменныя прылады працы: скрабкі, рубіла, сякеры, матыгі; муляжы жалезных прылад працы і керамічнага посуду.

Зменная выставачная зала працуе з жніўня 2009 года ў музеі выстава. Кожны месяц музей наведвальнікі знаемяцца з новай выставай.

Падзеі і людзі прысвечана гісторыі рода Тышкевічаў. Экспануецца макет Свіслачы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў, рэканструяванай Вікенціям Тышкевічам з “гасцінным дваром”, “гімназіяй”, “тэатрам”, “звярынцам”, “паркам”, “гандлёвай плошчай”.

Дакументы У зале прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб адной з першых навучальных устаноў Беларусі – Свіслацкай гімназіі, якая была адчынена ў 1805 г. на сродкі і пры дапамозе графа Вікенція Тышкевіча. Знакамітыя выпускнікі гімназіі: Напалеон Орда, Віктар Гельтман, Восіп Кавалеўскі, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і інш.

Графік працы

Адміністрацыя 8.00 - 17.00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 8.00 - 17.00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 8.00 - 17.00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

231960, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г.Свіслач, вул. Леніна, 8

Жадаеце ўсталяваць PWA