Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Пастанова аб заснаванні Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея было прынята 21 лютага 1990 года. З верасня 1991 года пачаўся збор экспанатаў, і сваіх першых наведвальнікаў музей прыняў 25 чэрвеня 1994 года ў экспазіцыі «Кругляншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 - 1945 гг. ». На сённяшні дзень поруч з гэтай у музеі дзейнічаюць яшчэ тры экспазіцыі, якія знаёмяць з багатай і цікавай гісторыяй Круглянскага раёна: «Этнаграфія», адкрытая ў сакавіку 1995, «Прырода роднага краю» - у лістападзе 1997 і Гістарычная экспазіцыя, якая адкрылася ў верасні 1998 г., а яе частку «Археалогія» - у кастрычніку 1999. Экспазіцыйныя залы займаюць плошчу 175 м2. Фонды музея налічваюць 7000 экспанатаў асноўнага фонду, у які ўваходзяць наступныя калекцыі: жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нумізматыкі, археалогіі, прадметаў этнаграфіі і побыту, адзення, музычных інструментаў, фотаматэрыялаў і інш.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак

Каса 09:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак

Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя нядзеля, панядзелак

На мапе

Адрас

213188, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г.п. Круглае, вул. Савецкая, 40