Тэрыторыя фермы даволі шырокая, займае каля 50 га. У цяперашні час тут знаходзіцца 300 сталых асобін паўднёваафрыканскага чорнага страўса. Гэта самая вялікая страусіная ферма ў СНД з поўным цыклам гадоўлі птушкі, уключаючым інкубіраванне яйкаў, гадоўлю маладняка і забой птушкі на мяса і скуру пры выкарыстанні самых прагрэсіўных сусветных тэхналогій. Не гледзячы на тое, што страўсы - птушкі афрыканскага паходжання, яны вельмі добра адаптаваны да нашых умоў. Працягласць жыцця асобіны - 70 гадоў, вага складае прыкладна 100 кг, а пры безе разгон можа дасягаць 70 км/г. Адна самка страўса зносіць каля 60 яйкаў за сезон. Вага аднаго яйка ў сярэднім 1,5-1,8 кг. Усяго адзін год запатрабуецца птушаню, каб набраць 100 кг вагі. Гэта значыць усяго праз год агульная вага пагалоўя страўсаў ад адной пары складзе 4 т.
Да пачатку экскурсіі на тэрыторыі фермы ёсць магчымасць наведаць адчынены для ўсіх жадаючых мінізаапарк, дзе можна ўбачыць экзатычных птушак і жывёлін на адлегласці выцягнутай рукі, пакарміць дэкаратыўных трусаў, сфатаграфавацца з паўлінамі, пагладзіць аленянё. Па жаданні, можна загадзя заказаць шашлык з натуральнага страусінага мяса, якое вельмі карысна і з'яўляецца дыетычным прадуктам, набыць сувеніры і каштоўныя падарункі.