Iвянецкi касцёл Святога Міхаіла Архангела

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Касцёл Святога Міхаіла Архангела уваходзіць у архітэктурны ансамбль манастыра францысканцаў і мае доўгую гісторыю.

У 1606 годзе Ян Давойна заснаваў у Івянцы драўляны двухвежавы касцёл. Аднак падчас разбуральных войнаў, якія Вялікае княства Літоўскае вяло з Масковіяй з 1654 па 1667, каталіцкі храм быў цалкам разбураны. У 1702 году менскі стольнік Тэадор Ваньковіч пабудаваў на гэтым жа месцы манастыр францысканцаў. Праз два гады тут жа з”явіўся новы драўляны храм, збудаваны мясцовым умельцам А. Чаховічам. Але і гэты касцёл праіснаваў нядоўга - у 1709 годзе ён згарэў. У 1745 годзе ўладальнік мястэчка граф Ян Салагуб зноў будуе ў Івянцы касцёл, але ўжо з каменя. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя ён таксама не пазбег пажару, аднак быў рэстаўраваны і пераўтвораны ў 1868 годзе ў праваслаўную царкву Святой Тройцы. Роўна праз паўстагоддзя яго вярнулі каталікам, але неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны, у 1948 годзе, зачынілі. Касцёл быў адноўлены ў канцы ХХ стагоддзя архітэктарам І. Маскалёвым і вернуты вернікам.

Касцёл Святога Міхаіла Архангела з”яўляецца яркім увасабленнем архітэктуры так званага «віленскага» барока. Яго адметнай асаблівасцю з”яўляецца наяўнасць на фасадзе шматступеньчатых, пірамідальных вежаў, накіраваных ў неба. Злева ад храма размешчаны двухпавярховы манастырскі корпус.

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Iвянецкi касцёл Святога Міхаіла Архангела

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р-н, г.п. Івянец, вул. Пушкіна