Рынкавая плошча (а менавіта так называлася перш Цэнтральная плошча горада) сфармавалася задоўга да з”яўлення тут Антонія Тызенгаўза. Галоўная плошча ў Паставах з явілася прыкладам першай у Беларусі ансамблевай забудовы, ажыццёўленай адным архітэктарам па адзіным плане. Спецыялісты схіляюцца да меркавання, што будаўнічымі работамі тут кіраваў запрошаны з Італіі дойлід Джузэпэ дэ Сака.
Адной з архітэктурных дамінант гістарычнага цэнтра з яўляецца праваслаўная царква ў формах псеўдарускага дойлідства. Асаблівая зачараванне старой гарадской забудове Паставаў надаюць азёры, якія спалучаюцца з маляўнічымі масівамі зеляніны.