Гасціны двор у Мінску

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Гасціны двор - помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Першапачаткова прадстаўляў двухпавярховы будынак, пасля рэканструкцыі рускім архітэктарам Ф. Крамерам набыў рысы класіцызму, быў дабудаваны трэці паверх.

Тут знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканні, крамы, крамачкі, жылыя пакоі, Мінскае аддзяленне Азоўска-Данскога банка. У пачатку XX ст. - купецкі клуб, падчас першай сусветнай вайны - шпіталь і камерны тэатр. У 1914 г. у купецкім клубе выступаў Уладзімір Маякоўскі. У 1917 г. у Гасціным двары размяшчаўся абласны выканаўчы камітэт Заходняга фронту, праходзілі нарады бальшавікоў, канферэнцыі РСДРП. Дом называлі ”Мінскім Смольным”. 15 лютага 1944 гітлераўцы прысудзілі тут да смяротнага пакарання антыфашыста Фрыца Шменкеля, пра што сведчыць мемарыяльная дошка на будынку.

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Гасціны двор у Мінску

На мапе

Адрас

Мінск, пл.Свабоды, 4