Самагон

вярнуцца да артыкула Гастранамічныя туры ў Беларусь
Самагон

Самагон – гэта традыцыйны беларускі алкагольны напой, які вырабляецца звычайна з бульбы або буракоў. Вырабляецца ён у асноўным у вёсках.

Знатакі моцных спіртных напояў ўпэўніваюць, што беларускі самагон па якасці і смакавых уласцівасцях апярэджвае многія вядомыя сусветныя брэнды гарэлак, такіх як «Фінляндыя» або «Смірнофф».

У нашай краіне цэнтрам самагонаварэння лічыцца горад Старыя Дарогі Мінскай вобласці. А месца, дзе можна афіцыйна паспрабаваць беларускі самагон, - гэта музейны комплекс народнай архiтэктуры і побыту «Дудуткі». Тутэйшы самагон вырабляецца непасрэдна на тэрыторыі музея з дапамогай сапраўднага самагоннага апарата. Па старажытнай беларускай традыцыі ў якасці закускі да самагонкі прапануецца салёны агурок, абмакнуты ў мёд. Акрамя музея ў Дудутках, у Беларусі самагонаварэнне і дэгустацыя самагону таксама афіцыйна дазволены ў наступных турыстычных аб'ектах: нацыянальны парк «Белавежская пушча», сядзібна-паркавы комплекс «Дукорскі маёнтак», агратурыстычны комплекс «Каробчыцы», парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».

Паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні Вы можаце падчас адной з экскурсій, арганізаванай турыстычным прадпрыемствам «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», далучыўшыся да групавой экскурсіі або заказаўшы індывідуальную экскурсію для вашай сям'і, сяброў, калег.

Графік экскурсій

Заяўка на арганізацыю тура

Жадаеце ўсталяваць PWA

favicon

Ekskursii.by

browser icon

Google Chrome