Мемарыяльны музей Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава

музеі
+30 фота

Апісанне

Тып

Мемарыяльны

Выставачныя экспазіцыі

4

Экспазіцыі

прысвечаны апошняму бою К.З. Заслонава і далейшай дзейнасці двух партызанскіх брыгад, якія сталі насіць яго імя. На асобным стэндзе прадстаўлены фатаграфіі медперсаналу і асабістыя рэчы, а таксама медыкаменты і медыцынскія інструменты, якімі лячылі параненых у партызанскім шпіталі брыгады Заслонава.

”Орша ў перыяд акупацыі” распавядае аб складаным трохгадовым перыядзе рэгіёну ў гады ваеннай акупацыі, пра боль і пакуты нашых суайчынніках, якія трымаліся да апошняга.

прадстаўлены скульптурныя праекты помніка, прысвечанага чалавеку, які быў адным з тых, хто ваяваў за Радзіму.

”Зала памяці” прысвечаны партызанам і ўдзельнікам Аршанскага патрыятычнага падполля. У Оршы і Аршанскім раёне дзейнічала каля 80 падпольных груп. 53 з іх - гэта былі сем'і. Тут фатаграфіі герояў і іх імёны. Ёсць арыгінальная ад рукі напісаная прысяга Аршанскіх падпольшчыкаў і перадсмяротная запіска Ірыны Сухадольскай, якая з 14 гадоў знаходзілася ў падполле і была расстраляная ў 17 гадоў. З турмы яна перадала некалькі лістоў сваёй маці. Апошні ліст экспануецца ў музеі.

Графік працы

Адміністрацыя 10.00 - 18.00 выхадныя панядзелак

Каса 10.00 - 18.00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10.00 - 18.00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Молакава, 9

Жадаеце ўсталяваць PWA