Плошча яго памяшкання складае 130 кв. метраў. Тут вы зможаце ўбачыць больш за тысячу экспанатаў, якія характарызуюць гісторыю, вытворчасць, эканоміку, сацыяльную сферу ААТ «Беларуськалія», а таксама прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія прадстаўляюць гістарычную, навуковую, мастацкую і маральную каштоўнасць. Прадэманстравана веліч працы, талент, актыўнасць рабочых і служачых прадпрыемства пры стварэнні новай прамысловай галіны ў Беларусі.
Штогод музей наведваюць некалькі тысяч чалавек - гэта працаўнікі прадпрыемства, жыхары Салігорска, а таксама турыстычныя групы з іншых гарадоў Беларусі і госці з блізкага і далёкага замежжа.
Памяшканне музея функцыянальна падзелена на дзве часткі:
- Зала гісторыі прадпрыемства
- Зала сучаснасці