Брэсцкі мастацкі музей

музеі
+23 фота

Апісанне

Тып

Мастацкі

Выставачныя экспазіцыі

7

Экспазіцыі

выяўленчае мастацтва Брэстчыны другой паловы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя экспазіцыя храналагічна ахоплівае ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі і дазваляе ўявіць шлях развіцця выяўленчага мастацтва Брэстчыны другой паловы ХХ і пачатку ХХІ стагоддзя.

працы Фяцісавай А.І адкрываюць экспазіцыю работы брэсцкай мастачкі Анастасіі Фяцісавай з цыкла «Таямніцы старога горада» з відамі Бярэсця, партрэтамі палітычных і дзяржаўных дзеячаў эпохі сярэднявечча ("Радзівіл Чорны", "Астафей Валовіч", "Леў Сапега"). У гэтым жа зале экспануецца макет горада Брэста ХVІІ-ХVІІІ стагоддзяў, выкананы навучэнцамі Брэсцкага політэхнічнага каледжа па праекце А. І. Фяцісава.

працы беларускіх мастакоў прадстаўлены работы беларускіх мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх асаблівае месца займаюць карціны аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці.

Данелія П.А. ”Навальнічная трывожнасць” тры залы прысвечаны жывапісу і скульптуры. Тут прадстаўлены творы мастакоў Брэстчыны, многія з якіх з'яўляюцца прызнанымі майстрамі не толькі ў сябе на радзіме, але і за яе межамі. Гэта П.А. Данелія, Н.Д. Чурабы, І.Я. Фяцісаў, Э.С. Куфко. Завяршаецца гэты раздзел экспазіцыі творчымі пошукамі маладых мастакоў.

Алімаў Л.Б. ”Народжаны ў масцы” Графічнае мастацтва займае экспазіцыю двух залаў. Гонарам калекцыі з'яўляюцца працы П.Ю.Татарнікава, Г.І. Вяля, акадэміка графікі Акадэміі выяўленчых мастацтваў Беларусі Л.Б. Алімава. Экспануецца аўтапартрэт «Народжаны ў масцы» (1992 г.) Л.Б. Алімава, за які ён быў ганараваны Міжнародным біяграфічны цэнтрам (Кембрыдж, Вялікабрытанія) звання «Чалавек года ў мастацтве».

мастацтва прафесійных майстроў: А.Ф. Гуршчэнковай, С.В. Вяль, Дз.М. Выморкавай, Н.Э. Крывіцкай, У.І. Логвіна, мужа і жонкі Рабавых, У.І. Марчука, М.Б. Князевай, мастака-ювеліра М.П. Кузьміча, які ўзнавіў згубленую ў гады вайны рэліквію беларускага народа - Крыж Еўфрасінні Полацкай.

народная мастацкая творчасць прадстаўлена ткацтва і вышыўка, ганчарства, салома-і лозапляценне, роспіс па дрэве і шкле, мастацкая апрацоўка дрэва, творы самадзейных мастакоў. Увагу наведвальнікаў прыцягваюць унікальныя творы Лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" народных майстроў І.Ф. Супрунчыка і М.В. Тарасюка, вядомага ў рэспубліцы майстра саломапляцення У.І. Гаўрылюка, мастакоў Ю.П. Сергіенка, П.С. Мысліўца, А.В. Івашка і іншых.

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак, аўторак

Каса 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак, аўторак

Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак, аўторак

На мапе

Адрас

224018, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, Паўднёвыя казармы Шпітальнага вострава Брэсцкай крэпасці

Жадаеце ўсталяваць PWA