Крычаўскі гiстарычны музей

музеі
+11 фота

Апісанне

Тып

Гістарычны

Выставачныя экспазіцыі

11

Экспазіцыі

”Гісторыя палаца” інтэр'ерная зала ў стылі «зімовага саду» з тэматычнай экспазіцыяй прысвечана гісторыі палаца. У экспазіцыі прадстаўлена 956 экспанатаў: антыкварныя мэбля, посуд XIX ст., археалагічныя калекцыі (з эпохі неаліту да XVIII ст.), зброя X - XIX стст., творы жывапісу, кнігі XVII - пачатку XX стст.

”Музей маці” прадстаўлены пісьмовыя, аўдыёвізуальныя, рэчавыя выявы, фатаграфіі, дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы, творы скульптуры. Усяго налічваецца 179 экпанатаў.

”Пакой кіраўніка маёнткам” інтэр'ер рэканструяваны ў стылі XIX ст.

”Парадная зала” элементы інтэр'еру перадаюць агульны настрой бальнай залы эпохі Кацярыны II. Выкарыстоўваецца як канцэртна-лекцыйная зала.

”Рыцарская зала” тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўшчыны ад старажытнасці да 1772 г. з элементамі інтэр'еру XVII - 1-й паловы XVIII ст.

”Дзявочая” навуковая рэканструкцыя інтэр'ера ў стылі XIX ст.

”Сталовая” рэканструкцыя інтэр'ера выканана ў стылі XIX ст.

”Буфетная” рэканструкцыя інтэр'ера ў стылі XIX ст.

”Канапавая” навуковая рэканструкцыя інтэр'ера выканана ў стылі XIX ст.

”Будуар” навуковая рэканструкцыя інтэр'ера выканана ў стылі XIX ст.

”Кабінет-бібліятэка” тэматычная экспазіцыя па гісторыі Крычаўскага графства і г. Крычава ў 1772 г. - пачатку XX ст. з элементамі інтэр'еру XVIII - XIX стст.

Графік працы

Адміністрацыя 9.00 - 17.00 выхадныя панядзелак

Каса 9.00 - 17.00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 9.00 - 17.00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

213500, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Крычаў, вул. Ленінская, 59

Жадаеце ўсталяваць PWA