Касцюковіцкі краязнаўчы музей

музеі
+11 фота

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Выставачныя экспазіцыі

14

Экспазіцыі

”Археалогія” у калекцыю ўваходзяць адзінкавыя знаходкі на тэрыторыі раёна: каменныя сякеры, матыкі, ядра, праселкі, знаходкі, выяўленыя пры раскопках гарадзішча Старажытнай Русі ў в. Канічы ў 1996 годзе - фрагменты ляпной керамікі, вырабы з косці жывёл, вырабы з металу. Нуклеусы - фрагменты апрацаванага крэменю.

”Баністыка” у калекцыю ўваходзяць папяровыя грошы перыяду Расійскай Імперыі, РСФСР, СССР, Беларускай ССР, Беларусі і папяровыя грошы іншых дзяржаў: Германіі, Венгрыі, Японіі, Польшчы і інш.

”Ваенная гісторыя. Зброя ” у калекцыю аднесена агнястрэльная зброя: вінтоўкі трохлінейныя, рэвальверы "Наган", "Маўзер", аўтамат "Шмайсер", стрэльбы гладкаствольныя, гармата артылерыйская 48 мм.; халодная зброя: штыкі, штык-нажы, корцік, шабля; боепрыпасы (гільзы патронаў, порах, кажухі гранат) і вайсковы рыштунак (пляшкі, кацялкі, сумкі афіцэрскія).

”Графіка” ў калекцыі прадстаўлены плакаты на рускай і беларускай мовах, прысвечаныя святам: Дзень Перамогі, Дзень Ведаў, Дзень Касманаўтыкі і інш.

”Выяўленчыя творы” у калекцыю ўваходзяць музейныя прадметы жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Карціны мастакоў-землякоў Бархаткова А.С., Бархаткова І.А., Каралькова В.М., Захаранкі А.М., жывапісныя пано на зрэзе бярозы Чычаева Я.С.. Карціны беларускіх мастакоў Васіленка Н.Е., Федарэнка Н.М., Первушынскіх Б.І. і інш., скульптурныя выявы гістарычных асоб у гіпсе і метале, плакеты, макеты іінш.

”Кніжны фонд” ў калекцыю ўключаны старадрукаваныя кнігі, збор твораў У.І.Леніна, кнігі беларускіх і савецкі пісьменнікаў.

”Кіно-фона дакументы” у калекцыю ўваходзяць грампласцінкі фірмаў "Мелодыя", "Акорд", "Muzg", "Supraphon", "Ligo Rigas" і гнуткія плыты "Кругагляд - музычны сувенір", кампакт-дыскі з запісамі песень і музыкі савецкіх і замежных выканаўцаў, DVD дыскі з запісамі фільмаў пра пісьменнікаў-землякоў, беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

”Фонд Літаратурнага музея народнага паэта А.А. Куляшова ” у калекцыю ўваходзяць фатаграфіі, дакументы, кнігі з аўтографамі А.Куляшова, асабістыя рэчы, скульптурныя выявы, карціны, прадметы побыту, адзенне, музычныя інструменты, якія належаць Народнаму паэту А.А.Куляшову.

”Нумізматыка” у калекцыю аднесены манеты Расійскай Імперыі, СССР і інш.

”Персаналіі” прадстаўлены дакументы, кнігі, рукапісы, асабістыя дакументы і асабістая перапіска знакамітых землякоў: пісьменнікаў, паэтаў, заслужаных настаўнікаў, лекараў, юрыстаў, сувязістаў, ветэранаў вайны і працы і інш.

”Прадметы побыту і тэхніка” ў калекцыі прадстаўлены прадметы побыту, тэхніка, вексілалогія, музычныя інструменты, адзенне.

”Прыродная калекцыя” прадстаўлены чучалы птушак і жывёл, мінералы, горныя пароды, скульптуры з каменя.

”Фалерыстыка” у калекцыю аднесены ордэны і медалі баявыя, працоўныя, юбілейныя, нагрудныя знакі, значкі, медалі настольныя.

”Этнаграфія” прадстаўлены музычныя прадметы да 50-х гадоў ХХ стагоддзя, характэрныя для раёна, ручнікі, посцілкі, народныя касцюмы, абутак, хусткі, паясы, шалікі, падузорнікі, навалачкі, прадметы побыту, калёсы, сані, бандарныя вырабы і інш.

Графік працы

Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

213640, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобл., г. Касцюковічы, вул. Ленінская, 21

Жадаеце ўсталяваць PWA