Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек»

музеі
+3 фота

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Выставачныя экспазіцыі

9

Экспазіцыі

Прадметы побыту характарызуе матэрыяльную культуру беларускіх сялян канца XIX - пачатку XX стагоддзя, вытворчую дзейнасць, рамесныя заняткі, хатні побыт (кераміка, саломапляценне, лозапляценне, пісанкі, прадметы побыту і этнаграфіі).

Узбраенне зброя і паляўнічы рыштунак.

Нумізматыка жэтоны, юбілейныя медалі, медалі перыяду ВАВ, ордэны, значкі розных гадоў, манеты розных перыядаў, манетны скарб 1623.

Дакументы і фатаграфіі прадстаўлена рознымі тыпамі дакументаў розных часоў. Фотаздымкі, якія раскрываюць гістарычнае мінулае Мастоўскага раёна.

Ткацтва элементы жаночага і мужчынскага касцюма, ручнікі, вышыўка, абрусы, посцілкі і дываны.

Жывапіс і скульптура сабраны творы жывапісу, графікі і скульптуры як прафесійных, так і народных майстроў, чые творы так ці інакш звязаныя з Мастоўскім краем: Багустаў, Рыбчынскі, Волкаў, Іваноўскі і інш.

Біялогія ”Пудзілы” прадстаўлена калекцыяй пудзілаў класаў рыб, птушак, млекакормячых, малюскаў і насякомых; гербарыем і муляжамі грыбоў.

Іконы экспазіцыя прадстаўлена іконамі XVIII-XIX стагоддзя "Гасподзь Усеўладны", "Семеон Верхарутскі", "Мікалай Цудатворац" і інш, складані і крыжы.

Археалогія калекцыя характарызуе матэрыяльную культуру ад першабытнага ладу да XVIII стагоддзя (крэмневы нож, каменная матыга, матыга з жывёльнага рога).

Графік працы

Адміністрацыя 08:30 - 17:30 выхадныя панядзелак

Каса 08:30 - 17:30 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 09:00 - 17:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

231600 Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Масты, вул. Савецкая 34

Жадаеце ўсталяваць PWA