Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей

музеі
+12 фота

Апісанне

Тып

Гістарычны

Выставачныя экспазіцыі

7

Экспазіцыі

«Гісторыя краю ад часоў каменнага веку да ХХ стст.». Раскрываецца гісторыя краю з часоў каменнага веку да сярэдзіны XIX стагоддзя, дзе экспануюцца каменныя прылады працы і зброя першабытных людзей, парэшткі жывёл, на якіх палявалі нашы продкі. Прадстаўлены археалагічныя знаходкі эпохі мезаліту і неаліту, човен XVI стагоддзя, дыярама мястэчка Дзятлава і прадметы розных рэлігійных канфесій часоў Вялікага княства Літоўскага.

«Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1920-1930 гады». Прадстаўлены падпольныя газеты, транспаранты, улёткі, брашуры, дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы членаў КПЗБ і Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. З Дзятлаўшчынай звязана дзейнасць Сяргея Прытыцкага, Веры Харужай, Максіма Танка і іншых выдатных беларускіх дзеячаў.

«Матэрыяльная культура жыхароў нашага краю з к. ХIХ - пач. ХХ стст.». Наведвальнікі знаёмяцца з матэрыяльнай культурай краю канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Тут прадстаўлены вырабы мясцовых майстроў, прылады працы земляробаў, жывёлаводаў і рамеснікаў, узоры мастацкага ткацтва, ганчарныя і сталярныя вырабы, прадметы народнага побыту.

«Вызваленчыя баі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны». Выстаўлены дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абарончых баёў на рацэ Шчара ў чэрвені 1941 года, савецкіх воінаў, якія загінулі пры абароне Дзятлава, землякоў - абаронцаў Масквы, Ленінграда і Сталінграда. Змешчаны фатаграфіі, зброя, прадметы побыту, асабістыя рэчы і ўзнагароды партызан. У музеі шырока раскрыта тэма вызвалення Дзятлава. Шматлікія дакументы, фотаздымкі і іншыя матэрыялы экспазіцыі адлюстроўваюць перыяд аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

«Партызанскі рух у Дзятлаўскім раёне». Раскрываецца тэма разгортвання партызанскага руху на Дзятлаўшчыне. Стварэнне першых партызанскіх атрадаў. Дзейнасць дзятлаўскіх падпольшчыкаў. Стварэнне антыфашысцкага падпольнага камітэта ў Дзятлаве.

«Вызваленне Дзятлаўшчыны. Салдаты Перамогі». Раскрываецца тэма вызвалення Дзятлаўшчыны 169-й стралковай дывізіяй пад камандаваннем падпалкоўніка П. І. Качура. Аповяд пра нашых землякоў - салдатах Арміі Польскай. Стэнд, прысвечаны аднаўленню народнай гаспадаркі, наладжванню мірнага жыцця.

«Мастацкая кераміка члена саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Н. Л.Несцяроўскага». Пастаянная выстава, на якой прадстаўлены работы беларускага мастака-кераміста Н. Л. Несцярэўскага.

Графік працы

Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 09:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

231471, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Дзятлава, вул. Першамайская, 12

Жадаеце ўсталяваць PWA