Лепельскі раённы краязнаўчы музей

музеі
+14 фота

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Выставачныя экспазіцыі

5

Экспазіцыі

зала прыроды распавядае пра жывёл і птушак Лепельшчыны, у тым ліку і занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Лепельскага раёна размешчана частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

зала гістарычнага мінулага матэрыял прадстаўлены гарпунамі, каменнымі ядрамі з крэпасці Суша XVI ст., ганчарнымі вырабамі, жалезнымі ядрамі пачатку XIX ст., крэмневай стрэльбай, пячаткай з эмблемай ордэна францысканцаў XVIII ст., рэлігійнымі кнігамі XVIII-XIX стст., цымбаламі і дудамі, матэрыялам па гісторыі Бярэзінскай воднай сістэмы, прадметамі побыту сялян і гараджан XIX - пачатку XX стст.

зала гісторыі 20-30 гг. ХХ стагоддзя распавядае аб устанаўленні Савецкай улады на Лепельшчыне, калектывізацыі, аб развіцці прамысловасці, аховы здароўя і адукацыі на Лепельшчыне.

Вялікая Айчынная вайна матэрыялы знаёмяць з трагічнымі старонкамі фашысцкай акупацыі. Распавядаюць аб Лепельскім мінамётныя і пяхотнае вучылішча, аб дзейнасці падпольных арганізацый і партызанскіх брыгад, вызваленчых баях 1944, лепельчанах - удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

зала культурнага будаўніцтва распавядае аб ганаровых грамадзянах г. Лепеля, знакамітых земляках, аб развіцці аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту на Лепельшчыне, адлюстроўвае ўдзел лепельчан у ваенных канфліктах канца ХХ ст.

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

Каса 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

211174, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобл., г. Лепель, вул. Калініна, 66

Жадаеце ўсталяваць PWA