ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Экскурсія Мінскі трактарны завод

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Мінскі трактарны завод

У кошт уключана

  • экскурсіі па праграме
  • уваходныя квіткі па праграме
  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • іншыя паслугі

Праграма экскурсі - Мінскі трактарны завод

  • Збор групы
    Збор групы
  • Музей
    Музей
    Экспазіцыя музея Мінскага трактарнага завода, якая ўключае сапраўдныя гістарычныя дакументы, а таксама сучасныя інтэрактыўныя элементы, раскажа пра яркую і насычаную падзеямі гісторыю стварэння завода, яго развіцце і станаўлення.
  • Славутасць
    Славутасць Мінскі трактарны завод
    Мінскі трактарны завод – флагман машынабудавання Рэспублікі Беларусь. МТЗ вядзе свой летапіс з 1946 года – ён насычаны падзеямі гісторыі стварэння, развіцця і станаўлення завода. І цяпер прадпрыемства гатова апусціць заслону і паказаць «закуліссе». Вы пройдзеце па вуліцах прадпрыемства, дзе ёсць свае прыпынкі, ходнікі і інфраструктура. Вы ўвойдзеце ў цэхі, дзе робяць дэталі з дакладнасцю да мікрона. Непасрэдна перад Вамі, на канвеерах будуць ажываць трактары з сусветным імем «BELARUS». А вось мадэлі, якія раней сышлі з іх, Вы ўбачыце на выстаўнай пляцоўцы, дзе можна зрабіць уражальныя фота ў кабіне «Беларуса», і ў скверы 70-годдзя МТЗ – там прэзентавана вельмі незвычайная фота-экспазіцыя і «першынец» Мінскага трактарнага завода.
  • Славутасць
    Экскурсія па заводзе можа быць дапоўнена:
    Паслуга «Збяры трактар»: удзел у зборцы трактара з сусветным імем «BELARUS» з наступнай выдачай сертыфіката. Да ўдзелу ў зборцы дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту.
    Паслуга «Катанне на трактары»: катанне на трактары «BELARUS-3522» магутнасцю 350 конскіх сіл па тэрыторыі ААТ «МТЗ» (2 круга па 2,5 кіламетра).
  • Заканчэнне экскурсіі