ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Экскурсія Полацк

старэйшыя за 18 гадоў

да 18 гадоў

Экскурсія - Полацк

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • абед
  • іншыя паслугі
  • білеты на ўваход
    • канцэрт арганнай музыкі 171 / 171
    •  Музей беларускага кнігадрукавання 142 / 71
    • музей гісторыі Сафійскага сабору 142 / 71
    • Полацкі манастыр 14 / 14

Праграма экскурсі - Полацк

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Полацк (230 км)
  • Славутасць
    Славутасць Комплекс езуіцкага калегіума ў Полацку (вонкавы агляд)
    Езуіцкі калегіум у Полацку – першая езуіцкая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Дзякуючы выкладанню вылучна на мясцовай мове, высокаму роўню адукацыі, вялікай бібліятэцы і лабараторыі, лік студэнтаў узрос ад 5 да 450 чалавек. Найбагаты калегіум быў культурным і асветніцкім цэнтрам Полацкіх зямель і атрымаў высокі статус акадэміі, дзе навучалася ўжо 700 чалавек. Тут працягвае сваё існаванне традыцыя адукацыі – у архітэктурным помніку стылю барока размясціўся Полацкі Дзяржаўны ўніверсітэт. У калегіуме адкрыта экспазіцыя «Рэканструкцыя праекта Габрыэля Грубера «Механічная галава» - яна выканана ў выяве Сакрата і гатова адказаць на ўсе Вашы пытанні на 5 мовах.
  • Славутасць
    Славутасць Полацкі Багаяўленскі манастыр (вонкавы агляд)
    Полацкая зямля здаўна славіцца сваёй гісторыяй, свецкім і рэлігійным жыццём. Сярод іншых сведак развіцця рэлігіі ў горадзе, паломнікаў прыцягвае Свята-Багаяўленскі Полацкі манастыр. За 5 стагоддзяў існавання ён неаднаразова гарэў і згараў дашчэнту, перабудоўваўся і прымаў ганаровых госцяў. У канцы XVIII стагоддзі яго наведала Кацярына II, пасля чаго ён адчувальна змяніўся – дабудавалі двухпавярховы вялікі корпус. Сёння ў ім размешчаны Музей Беларускага кнігадрукавання і музей-бібліятэка Сімеона Полацкага, які выкладаў у братэрскай школе да таго, як з'ехаў у Маскву навучаць Івана, Саўю і Фёдара – дзяцей рускага цара Аляксея Міхайлавіча.
  • Славутасць
    Славутасць Барысаў камень (вонкавы агляд)
    Нехта бачыць у іх памятныя знакі князя, нехта памежныя адзнакі ці шляхавыя знакі, нехта маленне пра дапамогу – але ўсе мы разумеем, што гэта ўнікальныя і выдатныя сведкі легендарных падзей, якія адбываліся дзясятак стагоддзяў таму. Гаворка ідзе пра цэлую серыю велізарных камянёў – валуноў - з высечанымі знакамі і рознага роду надпісамі – адзін з іх Вы ўбачыце. Камень, атрымалы назву Барыс, прывезены да Полацкай Сафіі і велічна сустракае гасцей. А на ім надпіс «Ісус Хрыстос. Божа памазі рабу свайму Барысу».
  • Славутасць
    Славутасць Полацкі Сафійскі сабор
    З якога бы баку не пад'ехалі Вы да горада - убачыце велічны і вытанчаны барлінны сілуэт Полацкай Сафіі. 10 стагоддзяў назад узвялі найстаражытнейшую хрысціянскую святыню і першы каменны храм у Беларусі, адзін з самых ранніх у Старажытнай Русі - копія Візантыйскай святыні. Зараз, ад першапачатковага аблічча, захаваліся толькі склеп, тры апсіды, частка ўнутраных слупоў і аздабленне падмурка. Сёння Сафійскі сабор - першы прадстаўнік мастацтва, які ўвабраў у сябе рысы ўласцівыя Полацкай зямлі. Набажэнствы тут спынены яшчэ напачатку XX стагоддзя: цяпер гэта ўнікальны музей і адна з лепшых канцэртных зал Еўропы, дзе Вы пачуеце выдатны орган ці камерную музыку.
  • Абед
    Абед
  • Славутасць
    Славутасць Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр
    Маладая красуня – князёўна, якая рашыла насуперак волі бацькі стаць манашкай, а ў наступства настаяльніцай першага на тэрыторыі Беларусі жаночага манастыра – Еўфрасіння Полацкая. Менавіта дзякуючы ёй у Полацку з'явіўся Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, а ў ім духоўны знак «Зямлі пад белымі крыламі» - неацэнны крыж Еўфрасінні. Праваслаўны жаночы кляштар збудаваны 9 стагоддзяў таму. Першы яго храм – Спаса-Еўфрасіннеўская царква, упрыгожаная найстаражытнымі фрэскамі – быў пабудаваны ўсяго за 30 тыдняў і стаў лепшым з захаваных пабудоў прыкладам стараполацкага дойлідства.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (230 км)
  • Заканчэнне экскурсіі