ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Экскурсія Дойлідства Налібокскага края (Гольшаны - Баруны - Крэва)

Замовіць экскурсію

Старажытныя руіны надзейна захоўваюць памяць даўніны. Толькі ўявіце, колькі падзей адбылося ў сценах замка ў Крэве - бо гэта адна з першых кастэляў ў Вялікім княстве Літоўскім. Менавіта тут была падпісаная Крэўская унія. Нямала таямніц і ў гісторыі мястэчка Гальшаны - на аснове легенды пра праклён замка і прывіду Белай дамы напісаны кнігі і зняты фільмы. А ва ўнікальным манастыры ў Барунах захоўваецца адна з найвялікшых святынь Беларусі - Барунскі абраз Божай Маці.

Паказаць праграму экскурсій

Праграма экскурсіі- Дойлідства Налібокскага края (Гольшаны - Баруны - Крэва)

  • Збор групы
    Збор групы
  • Пераезд
    Пераезд у Ракаў (37 км)
  • Славутасць
    Славутасць Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай і Св. Дамініка (вонкавы агляд)
    Ракаў – мястэчка, што атрымала славу «сталіцы кантрабандыстаў», за «промыслы» жыхароў пачатку 20 стагоддзя і за колькасць ігральных і забаўляльных устаноў. Жыццё тут бурліла ва ўсе часы. Аднак калі заехаць цяпер у Ракаў – пра былыя часы нагадае хіба што касцёл. Касцёл Маткі Боскай Ружанцовай і Святога Дамініка, пабудаваны ў стылі сярэднявечнай готыкі, ганарліва ўзвышаецца над мястэчкам і гонар яго апраўданы. Рэлігійнае жыццё Ракава, як і ўсіх беларускіх зямель, перажыло мноства цяжкіх выпрабаванняў, гвалту і прыгнёту. Нялёгка было прыйсці да талерантнасці, якая цяпер дорыць права выбрання веры жыхарам краіны. Пра гісторыю касцёла і мястэчка Вам раскажа экскурсавод.
  • Пераезд
    Пераезд у Першаі (28 км)
  • Славутасць
    Славутасць Першайскі касцел Святога Юрыя (вонкавы агляд)
    Першаі – беларуская вёска, якая адрозніваецца ад іншых падобных мястэчкаў сваёй незвычайнай назвай і багатай гісторыяй. Адносна нядаўна, яе ўпрыгожыў выдатны храм - Касцёл Святога Юрыя і Божай Маці. Тут і раней быў касцёл - пабудаваны яшчэ ў часы Юрыя Радзівіла, але часам і войнамі ён разбураны - ацалеў толькі абраз Божай Маці Скапулярыя, якую ўсталявалі ў новым храме. Пра няпросты лёс касцёла, пра жорсткую расправу падчас Вялікай Айчыннай вайны і пра сучаснасць выдатнага прадстаўніка стилизаторскай архітэктуры Вы пазнаяце падчас экскурсіі.
  • Пераезд
    Пераезд у Валожын (15 км)
  • Славутасць
    Славутасць Валожынскі касцёл Святога Іосіфа (вонкавы агляд)
    Валожын - ледзь прыкметны горад Мінскага рэгіёна. Але зазірнуўшы сюды - Вы не пашкадуеце. На цэнтральным пляцы горада размясціўся адзін з найболей незвычайных і прыгожых касцёлаў Беларусі. Ініцыятарам будаўніцтва храма ў XIX стагоддзі стала сям'я графаў Тышкевічаў - пазней ён стаў іх магільным склепам. Нямала калатнеч касцёл Святога Юрыя перажыў у часы вайны і пры кіраванні царскіх улад. Але сёння, манументальны і велічны, ён ярка ўяўляе свой архітэктурны стыль - класіцызм.
  • Пераезд
    Пераезд у Вішнёва (22 км)
  • Славутасць
    Славутасць Вішнеўскі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (вонкавы агляд)
    Касцёл Благавешчання Найсвяцейшай Панны Марыі - архітэктурны здабытак дзяржаўнага значэння. Храм, які ўвабраў у сябе два вытанчаных архітэктурных стылі: барока і рэнесанс, валодае выдатным вонкавым абліччам. Да таго ж, вельмі цікавая і яго гісторыя. А ў 2015 годзе цікавасць да яе ўзрасла - пры рэстаўрацыі тут знойдзена схованка з актамі, дамовамі, інвентарамі і прыхадскімі кнігамі 1827 - 1943 гадоў. Адкрыйце і Вы завесу таямніцы.
  • Пераезд
    Пераезд у Гальшаны (20 км)
  • Абед
    Абед
  • Славутасць
    Славутасць Гальшанскі замак Сапегаў (вонкавы агляд)
    У XVII стагоддзі ў Гальшанах пабудаваны быў грандыёзны замак-палац, якому не было аналогаў ва ўсім Вялікім княстве Літоўскам і ў каралеўстве Польскім. Дзякуючы пышнасці вонкавага і ўнутранага строя і цэласнасці задумы, ён па праве лічыўся адным з найпрыгожых у Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя. Падканцлер ВКЛ Павел Сапега, стаў фундатарам гэтага праекта, гаспадаром новага і арыгінальнага рашэння. Магнацкая рэзідэнцыя адбіла ў сабе капрызу маньерызму, які завяршаў рэнесанс, рыхтуючы глебу для пышнай архітэктуры і цэлай эпохі барока. Частая далейшая змена гаспадароў згуляла злую ролю ў жыцці архітэктурнай «кветкі» - да нашых дзён дайшлі руіны. Яны захоўваюць гісторыю, былую веліч і славу. Легендарнае мінулае маёнтка Паўла Сапегі ўвайшло ў твор Уладзіміра Караткевіча - раман «Чорны замак Гальшанскі», які стаў глебай для экранізацыі і тэатральных пастановак.
  • Славутасць
    Славутасць Гальшанскі кляштар францысканцаў (вонкавы агляд)
    Манастыр францысканцаў у Гальшанах, збудаваны ў XVI стагоддзі, здабыў ледзь не большую вядомасць, чым Гальшанскі замак. А ўся справа ў тым, што апроч выдатнага вонкавага аблічча, гісторыя яго атрымала містычную афарбоўку. Па адной з легенд, у сцяну, якая раз-пораз руйнавалася, была ўмуравана маладая жанчына. Пабудову выратавалі - з таго часу будынак ні разу не руйнаваўся. Аднак легенда здабыла цалкам рэальны працяг - пра яго Вы пазнаяце на экскурсіі. Скажам толькі, што падчас рэстарацыі, у сценах сапраўды быў знойдзены шкілет.
  • Пераезд
    Пераезд у Баруны (12 км)
  • Славутасць
    Славутасць Барунскі манастыр базыльянаў (вонкавы агляд)
    Адзін з духоўных цэнтраў уніяцтва ў Беларусі - цяперашні манастыр базыліянінаў у вёсцы Баруны. Доўгі час жыццё мястэчка было непарыўна злучана з гісторыяй манастыра. А ў сценах яго дагэтуль знаходзіцца ўнікальны абраз - выява Божай Маці Барунскай. Менавіта дзякуючы ёй у XVII стагоддзі тут было пачата будаўніцтва комплексу. Рознаўзроўневыя карпусы манастыра эфектна размешчаны ў барочным архітэктурным ансамблі. А галоўны яго элемент - вытанчаны сілуэт касцёла Святых Пятра і Паўла. За доўгі час тут былі і праваслаўныя храмы, і каталіцкія, і выбітная Настаўніцкая семінарыя. Чым сёння жыве касцёл і мястэчка - даведаемся на экскурсіі.
  • Пераезд
    Пераезд у Крэва (10 км)
  • Славутасць
    Славутасць Руіны Крэўскага замка (вонкавы агляд)
    У далёкім XIV стагоддзі, вялікім князем літоўскім Гедымінам, у Крэва быў збудаваны замак. Ён стаў адной з 6 самых непрыступных крэпасцяў свайго часу, маючы толькі 2 вежы і сцены з каменя і чырвонай цэглы. Менавіта тут, у вялікай абароннай вежы, па загадзе свайго пляменніка Ягайла, быў задушаны адзін з князёў ВКЛ – Кейстут. А ўжо праз 3 гады тут быў падпісаны юрыдычны дакумент, які паўплываў на ход усёй еўрапейскай гісторыі. У сценах замка падпісана была Крэўская ўнія - дамова пра звяз Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Час і войны знішчылі крэпасць амаль дашчэнту. На экскурсіі ў Вас будзе магчымасць убачыць руіны, якія захоўваюць гісторыю вялікіх падзей.
  • Пераезд
    Пераезд у Мінск (100 км)
  • Заканчэнне экскурсіі
Схаваць праграму экскурсій

Кошт экскурсіі Дойлідства Налібокскага края (Гольшаны - Баруны - Крэва) для індывідуальных і карпаратыўных груп

  • Падтрымка 24/7

Кошты ў:

Кошт за чалавека ў групе за групу
2-7 ад 2'224 15'569
8-19 ад 1'197 22'743
20-52 ад 727 37'810
53-68 ад 591 40'195
Замовіць экскурсію

У кошт уключана

  • паслугі атэставанага экскурсавода
  • транспартныя паслугі

Дадаткова аплачваецца

  • абед
  • білеты на ўваход:

Карта маршруту экскурсіі Дойлідства Налібокскага края (Гольшаны - Баруны - Крэва)