Збіцень
Збіцень – гэта беларускі нацыянальны напой, у склад якога звычайна ўваходзіць мёд, вада, лячэбныя травы, перац, гваздзіка, мушкатовы арэх, а таксама могуць прысутнічаць бярозавыя лісцi, аер, ліпавы цвет.
Першая згадка гэтага напою ў летапісах адносіцца да 1128 году. А першы больш падрабязны рэцэпт быў апісаны ў «Дамастроі», літаратурным дапаможніку XVI стагоддзя.
Збіцень быў папулярны ў Беларусі ў XVIII - XIX стагоддзях. У народнай медыцыне ён выкарыстоўваўся ў якасці протівацынготнага сродку.
Збіцень бывае як алкагольным, так і безалкагольным. Алкагольны збіцень валодае сагравальнымі і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, таму больш папулярны зімой. У другім выпадку яго можна ўжываць гарачым або халодным. У халодным выглядзе збіцень добра здавальняе смагу, традыцыйна яго пілі ў лазні ці ў спякоту.
Збіцень можна ўжываць без закускі, бо нават алкагольны напой мае невялiкую крэпасць.
Паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні Вы можаце падчас адной з экскурсій, арганізаванай турыстычным прадпрыемствам «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму», далучыўшыся да групавой экскурсіі або заказаўшы індывідуальную экскурсію для вашай сям'і, сяброў, калег.