Музей уродств чалавечага цела Гродзенскага медыцынскага універсітэта

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Мемарыяльны

Унікальны ў Беларусі музей уродстваў чалавечага цела Гродзенскага медыцынскага універсітэта быў адкрыты 13 кастрычніка 2000 года ў г. Гродна. Ідэя стварэння ў Гродне тэраталагічнага музея належыць Юрыю Кісялеўскаму і Валянціну Курчанову. Аднак пачатак самой калекцыі паклаў прафесар Усоеў Сяргей Сяргеевіч, загадчык кафедры, генетык і патолагаанатам.

Экспазіцыя «Гарадзенская кунсткамера» размяшчаецца на кафедры нармальнай анатоміі ў гістарычным будынку XVI стагоддзя, у якім паводле падання праводзілася першае на тэрыторыі Еўропы ўскрыццё цела караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Калекцыя экспазіцыі налічвае каля 70 унікальных тэраталагічны[ прэпаратаў - «сіямскія двайняты», «русалкі», «двухаблічны Янус», «Цыклоп», «анэнцефалы», плады са шматлікімі заганамі развіцця.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 08:30 - 16:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 09:30 - 15:30 выхадныя серада, чацвер

Экспазіцыі 09:30 - 15:30 выхадныя серада, чацвер

На мапе

Адрас

230025, Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул.Карла Маркса, 1