Музей «Карэтная майстэрня»

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Этнаграфічны

Музей «Карэтная майстэрня» размясціўся ў Верхнім горадзе ў Мінску. Тут можна ўбачыць, на якіх транспартных сродках калясілі мінчане па вуліцах на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Экспазіцыя знаходзіцца ў старым будынку на тэрыторыі былога бернардынскага манастыра. У музеі больш за 100 розных экспанатаў: ад сапраўдных карэт да коннай амуніцыі і падкоў, знойдзеных падчас археалагічных раскопак.

З экспанатаў у музеі прадстаўлены калыскі, брычка, калёсы-дробяк, сані. За шклом вітрын - амуніцыя для коней, розныя накладкі, якія ўжываліся для ўпрыгожвання, падковы і іншыя дробязі, назвы якіх без падказкі могуць назваць толькі рамізнікі.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 09:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 11:00 - 18:30 выхадныя панядзелак, аўторак

Экспазіцыі 11:00 - 19:00 выхадныя панядзелак, аўторак

На мапе

Адрас

220030, г. Мінск, вуліца Кірылы і Мяфодзія, 8