ekskursii.by

Беларускі экскурсійны партал

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Замовіць экскурсію

Тып: Мастацкі Размяшчэнне: Мінск, Мiнская вобласць

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва з'яўляецца адной з самых маладых на сённяшні дзень музейных структур Беларусі. Сваю дзейнасць музей пачаў 13 чэрвеня 1997 г. пад кіраўніцтвам Шаранговіча Васіля Пятровіча. Народны мастак Беларусі, прафесар В.П. Шаранговіч узначальваў кафедру графікі, пазней стаў рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, а на сённяшні дзень ён рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Адкрыццё выставачных залаў адбылося 18 мая 1998 года, і першая экспазіцыя пад назвай «Новая калекцыя» паклала пачатак актыўнай выставачнай дзейнасці Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

Фота - Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

    Графік працы Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

    Размяшчэнне на карце - Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

    Адрас 220005, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 47 GPS Google: 53.914144′ N, 53.914144′ E