Музей гісторыі пладаводства Беларусі

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Сельскагаспадарчы

Выставачныя экспазіцыі

5

Музей гісторыі пладаводства Беларусі быў адкрыты 10 кастрычніка 1995 г. у дзень 70-годдзя інстытута. Размяшчаецца ў галоўным корпусе. У аснову экспазіцыі пакладзены прадметна-храналагічны прынцып. Ён складаецца з пяці буйных раздзелаў і адлюстроўвае развіццё пладаводства на тэрыторыі Беларусі з XI стагоддзя па цяперашні час.

У музейнай экспазіцыі ўпершыню ўведзены ў навуковы абарот і шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы XVI, XVIII-XX стст. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва і архіваў навуковых устаноў Беларусі, Санкт-Пецярбургскага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Польскага музея гісторыі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці ў Познані, а таксама з бібліятэк рэспублікі, прыватных збораў і калекцый.

Экспазіцыі

Археалагічныя гісторыка-летапісныя весткі аб пачатку пладаводства на тэрыторыі Беларусі развіццё пладаводства на тэрыторыі Беларусі ў ранняе сярэднявечча, стан пладаводства ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойдскім. Батанічныя сады ў Беларусі ў XVIII ст. Батанічныя калекцыі XIX-XX стст. Развіццё пладаводства ў XIV-XVIII стагоддзях.

Развіццё пладаводства Беларусі ў XIX-XX стагоддзях беларускае аддзяленне Ўсесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур. Пачатак сістэматычных навуковых даследаванняў па пладаводству ў Беларусі ў 1931-1941 гг. Пладаводства Беларусі ў 1917-1941 гг. Пладаводства на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Развіццё пладаводства Беларусі ў 1942-1956 гг. Развіццё пладаводства Беларусі ў 1956-1995 гг. Развіццё пладаводства Беларусі ў 1996-2015 гг.

Сучасны перыяд пладаводства Беларусі даследаванні па захоўванню і перапрацоўцы пладоў і ягад на Беларусі. Аддзел укаранення і маркетынгу. Зямецтва і яго навуковае забеспячэнне на Беларусі.

Развіццё рэгіянальнага пладаводства Беларусі гісторыя развіцця рэгіянальнага пладаводства Беларусі. Гісторыя юных натуралістаў.

Садоўніцтва ў геральдыцы і фалерыстыкі старадаўні садовы інструмент. Інструмент у пладаводстве.

Графік працы

Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

На мапе

Адрас

223013, Рэспубліка Беларусь, Мінскі раён, пас. Самахвалавічы, вул. Ковалëва, 2