Музей гісторыі медыцыны Беларусі

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Натуральна-навуковы

Выставачныя экспазіцыі

3

Музей гісторыі медыцыны Беларусі быў адкрыты ў маі 1958 пад патранажам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і па ініцыятыве прафесара Рыгора Кручка, які ў 1952 годзе арганізаваў і ўзначаліў курс гісторыі медыцыны на кафедры арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута, а таксама быў кіраўніком музейнай групы. Першы музейны прадмет быў зарэгістраваны ў кнізе паступленняў 8 верасня 1958 года. Гэтую дату прынята лічыць днём заснавання музея. У 1990 г. на базе музейнай групы Мінскага медыцынскага інстытута быў створаны Рэспубліканскі музей гісторыі медыцыны Беларусі, які ў 2006 быў рэарганізаваны шляхам далучэння да дзяржаўнай установы «Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка». У перыяд з 2013 па 2014 гг. у музеі быў зроблены рамонт і рэканструкцыя экспазіцыі.

Экспазіцыі

”Развіццё медыцыны ў Беларусі ў XVI -XVIII стст.” у гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі вяліся шматлікія і крывавыя войны, панавалі эпідэміі розных хвароб. Часам ад эпідэмій памірала да 97% жыхароў некаторых гарадоў і вёсак. Для барацьбы з эпідэміямі ўсталёўваліся карантыны, забараняліся пахавальныя працэсіі, улады займаліся санітарным добраўпарадкаваннем гарадоў. У гэты час з'явіліся драўляныя маставыя, першыя вадаправоды.

”Развіццё медыцыны і аховы здароўя ў Беларусі ў XIX - пачатку ХХ стст.” тут прадстаўлены інтэр'ер аптэкі пачатку ХХ ст. з сапраўдным аптэчным посудам. У пачатку XIX ст. на тэрыторыі Беларусі выраблялася палова ўсяго аптэчнага посуду Расійскай імперыі. У пачатку ХХ ст. у Беларусі налічвалася 297 аптэк.

”Узнікненне народнай гігіены і лекавання ў Беларусі” ён адлюстроўвае звычаі і традыцыі, якія адносяцца да гігіены харчавання і жылля, асабістай гігіены. Прадстаўлены самабытныя сродкі народнай медыцыны, рацыянальныя прыёмы лячэння.

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 10:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

На мапе

Адрас

220007, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Фабрыцыуса, 28