Астравецкі раённы цэнтр рамёстваў

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Этнаграфічны

Раённы Дом рамёстваў адкрыты 29 снежня 2004 г. з мэтай развіцця, адраджэння, папулярызацыі народных рамёстваў і промыслаў. У студзені 2013г. рэарганізаваны ў Дзяржаўную ўстанову культуры «Астравецкі раённы Цэнтр рамёстваў» з філіялам у аграгарадку Гервяты .

Цэнтр рамёстваў - самабытны ачаг культуры па адраджэнні, захаванні і распаўсюджванню традыцыйных рамёстваў, дзе не толькі адраджаюцца страчаныя тэхналогіі, але і ствараюцца новыя віды і жанры прыкладной, мастацкай творчасці. У цэнтры прадстаўлены такія традыцыйныя віды рамёстваў як саломапляценне, аплікацыя, інкрустацыя саломкай, роспіс па дрэве і шкле, традыцыйная беларуская вышыўка, сталярнае рамяство, батык (роспіс па тканіне), декупаж. Цэнтр рамёстваў прымае актыўны ўдзел у фестывалях-кірмашах народных промыслаў і рамёстваў у абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Для груп колькасцю не больш за 20 чалавек прапаноўваюцца паслугі па арганізацыі майстар-класаў. Дасведчаныя майстры пазнаёмяць з рознымі напрамкамі традыцыйных рамёстваў, і у экскурсантаў будзе магчымасць адчуць сябе рамеснікамі і сваімі рукамі зрабіць сувенір на памяць. Для жадаючых паглыбіцца ў тэму народнай творчасці арганізуюцца трохмесячныя навучальныя курсы.

У Цэнтры рамёстваў ёсць магчымасць набыць падарункі ручной працы парабіцца заказ на індывідуальны сувенір.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Каса 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

Экспазіцыі 08:00 - 17:00 выхадныя субота, нядзеля

На мапе

Адрас

231201, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Астравец, вул. Карла Маркса, 39