Раённы музейны комплекс Н.Орды

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Раённы музейны комплекс Н.Орды заснаваны 21 чэрвеня 2005 года. Першых наведвальнікаў музей пачаў прымаць са жніўня 2007 года. У цяперашні час ўведзена ў строй карцінная галерэя Н.Орды. Экспазіцыя карціннай галерэі размешчана ў 5 залах: тры залы прысвечаны творчай спадчыны Н.Орды, чацвёртая - творчасці мясцовых мастакоў, пятая зала - часовай выставе. За апошнія 7 гадоў на базе музея былі праведзены 6 рэспубліканскі і абласных пленэраў мастакоў і 1 пленэр скульптараў - разьбяроў. Фонды музея налічваюць 2575 экспанатаў, з іх асноўны фонд складае 2575, навукова -дапаможны - 241. Найбольш значная калекцыя музея - рэчавая і калекцыя выяўленчага мастацтва.

Асноўная дзейнасць музея накіравана на папулярызацыю творчай спадчыны Н.Орды, вывучэнне яго творчага і жыццёвага шляху, збор інфармацыі пра яго вядомых землякоў і творчым асяроддзі, правядзенне экскурсій, канцэртных праграм, музейна -педагагічных заняткаў "Іванаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны", "Іванаўшчына праваслаўная", "Дуга Струвэ" (знаёміць з гісторыяй стварэння дугі Струвэ - аб'ектам пад аховай ЮНЕСКА). Таксама праходзіць штогадовае мерапрыемства "Ноч музеяў", Творчая рэгістрацыя шлюбу, Пастановачная фотасесія ў музеі ў стылі XIX стагоддзя.

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 09:00 - 17:30 без выходных

Каса 09:00 - 17:30 без выходных

Экспазіцыі 09:00 - 17:30 без выходных

На мапе

Адрас

225808, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Іванаўскі раён, в.Варацэвічы, вул.Крупскай, 36