Філіял літаратурнага музея Я.Купалы «Яхімоўшчына»

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Літаратурны

Філіял літаратурнага музея Я.Купалы «Яхімоўшчына» заснаваны паводле загаду ад 24.01.1997 № 6 дырэктара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, адкрыты для наведвальнікаў 30.05.2001 г.. У Яхімоўшчыне адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з’явіліся выдатныя вершы, сярод якіх «А хто там ідзе?», «Гэта крык, што жыве Беларусь…», «Не дайце згінуць песняру», «Ворагам Беларушчыны», «Дуб», «Воля», «З песень нядолі», «Дайце мне волю» і інш., што склалі першы паэтычны зборнік Янкі Купалы «Жалейка». У 1906-1907 гг. малады паэт працаваў памочнікам вінакура на бровары ў Яхімоўшчыне. Старажытныя будынкі вёскі, парк, вадаёмы, валуны памятаюць Янку Купалу. Гэта адзінае «гняздо» пісьменніка, якое не разбурылі ні час, ні людзі. Таму У.Ф. Луцэвіч – стваральнік і першы дырэктар Дзяржаўнага літаратурна музея Янкі Купалы – так імкнулася ўшанаваць мемарыяльную мясціну. У 1959 годзе мемарыяльная дошка была ўсталявана на будынку колішняй канторы бровара пана Любанскага, а ў 1982 годзе дошка з’явілася і на будынку, у адным з пакояў якога жыў малады паэт і дзе зараз размяшчаецца экспазіцыя філіяла музея. У экспазіцыі філіяла, галоўная ідэя якой – паказаць нараджэнне нацыянальнага паэта ў асобе Янкі Купалы ў пэўную эпоху, калі пачынаўся і распаўсюджваўся нацыянальны друк, калі абуджалася беларускае грамадства, калі распачыналася адраджэнне нацыянальнай культуры, прадстаўлены тры тэмы: «Яхімоўшчына». Праца на бровары і пачатак творчасці паэта”, «Янка Купала і беларускі легальны друк», «Жалейка» – першы зборнік вершаў Янкі Купалы. «Нараджэнне Купалы-паэта»

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак

Каса 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10:00 - 17:00 выхадныя панядзелак

Індывідуальныя і карпаратыўныя экскурсіі - Філіял літаратурнага музея Я.Купалы «Яхімоўшчына»

На мапе

Адрас

222312, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Яхімоўшчына, вул. Азёрная, 2