Цэнтр драўлянай скульптуры в Цераблічы

ЗНАКАВЫЯ МЕСЦЫ
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Этнаграфічны

Выставачныя экспазіцыі

10

Цэнтр драўлянай скульптуры ў в Цяраблічы быў створаны па ініцыятыве народнага майстра Івана Піліпавіча Супрунчыка - удзельніка шматлікіх рэспубліканскіх выстаў і пленэраў, тройчы лаўрэата Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску. Мастак адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", з'яўляецца членам Беларускага Саюза мастакоў народнай творчасці. Музей у вёсцы Цяраблічы знаходзіцца ў вясковай бібліятэцы ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Музей этнаграфіі ў Цяраблічах створаны ў 1996 годзе. У 2001 г. музею прысвоена званне "Народны". У 2010 рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта быў створаны цэнтр драўлянай скульптуры. У музеі сабрана больш за тысячу прадметаў старога вясковага побыту навакольных вёскак. Акрамя прадметаў побыту, у музеі сабрана калекцыя драўляных скульптур, якія ілюструюць мясцовыя паданні і абрады, якія захаваліся яшчэ з язычніцкіх часоў. Большасць з іх звязана з цыклам жыцця чалавека: нараджэннем, жаніцьбай і смерцю.

Дэманстрацыйная плошча музея складае 420 м2. Дзейнічае 10 пастаянных і 5 часовых экспазіцый. Агульная колькасць музейных прадметаў складае 1.435, з іх асноўнага фонду 1300, навукова-дапаможнага 135.

Экспазіцыі

Інтэр”ер сялянскай хаты прадстаўлены калыска, абразы, ручнікі, ткацкі станок, крэслы і інш.

Адзенне сялян в Цераблічы у экспазіцыі прадстаўлена льняное штодзённае адзенне сялян XIX - пачатку XIX стст.: мужчынскае і жаночае, дзіцячае і дарослае, а таксама вясельныя строі.

Абрады нашых продкаў у аддзел уваходзяць абрады, апісанне якіх узята ў старажылаў вёскі, напрыклад вясельны абрад. Некаторыя абрады праілюстраваны.

Аддзел земляробства прадстаўлены прадметы, якімі карысталіся сяляне: саха, драўляная матыка, сярпы, вілы, каса, граблі і інш.

Інструменты і вырабы хатняга промыслу у экпазіціі прадстаўлены прадметы дрэваапрацоўкі: сякера, карыта, станок для тачэння калоў.

Пчалаводства і рыбалоўства gрадстаўлены кармушкі, лапаткі для даставання мёду; лодка з чорнага дуба, матэрыялы для пляцення сетак, якар і іншыя прадметы для рыбалоўства.

Палескія былі ў творчасці І.П. Супрунчыка у экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя драўляныя скульптуры і кампазіцыі: "Вяселле", "Калядкі", "Ісус Хрыстос і яго 12 апосталаў"; жывапіс - "Мужык у коле", "Звон Чарнобыля", "Цярновая вянок Чарнобыля" і інш.

Культура і побыт нашых продкаў прадстаўлена адзенне і абутак жыхароў вёскі, матэрыялы па гісторыі Палесся, зямельныя дакументы часоў Сталыпінская рэформы, судовыя заключэнні па зваротах грамадзян, рэдкія кнігі.

Вялікая Айчынная вайна у экспазіцыі прадстаўлены лісты, пахаванкі, фатаграфіі, альбомы, узнагароды ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-афганцаў.

Край вытокаў нашай спадчыны тут прадстаўлены фальклорныя матэрыялы вёскі, легенды, паданні, песні вясельнага абраду, Дажынак, Купалля і інш.

Графік працы

Адміністрацыя 10.00 - 13.00 выхадныя панядзелак

Каса 10.00 - 13.00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10.00 - 13.00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

225552, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Цераблічы, вул. 9-га Мая, 6.