Музей авіацыйнай тэхнікі Баравая

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Навукі і тэхнікі

Выставачныя экспазіцыі

1

Музей авіяцыйнай тэхнікі ў в. Баравая створаны на базе Цэнтральнага аэраклуба ДАСААФ імя двойчы Героя Савецкага Саюза Сяргея Грыцаўца. Адкрыццё музея адбылося 4 ліпеня 2009 года. Музей арганізаваны міністэрствамі абароны, транспарту і камунікацый, Мінгарвыканкамам, Мінаблвыканкамам, ДАСААФ пры падтрымцы Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Беларусі. Ініцыятарам стварэння музея пад адкрытым небам стаў начальнік Цэнтральнага аэраклуба ДАСААФ Мікалай Пятровіч Мачанскі. Стварэннем экспазіцый займаецца інжынерна-тэхнічны склад аэраклуба. Першыя чатыры самалёты з'явіліся ў Баравой ў 1999 годзе. Сення у экспазіцыі музея авіяцыйная тэхніка самых розных відаў і класаў. Дэманстрацыйная плошча экспазіцыі складае 2 га. Агульная колькасць музейных предметаў 37 адзінак. У Баравой наведвальнікі маюць магчымасць зазірнуць у верталёт Мі-24П, самалёт Ан-2 і кабіну самалёту МіГ-23 а агледзіць іх унутры. У музеі праходзяць авіяцыйна-спартыўныя святы; спаборніцтвы абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўня па шрубалётным, парашутным і авіямадэльным спорце, дэманстрацыйныя палёты авіяцыі Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі аэраклуба размешчаны спартыўна-забаўляльны цэнтр вольнага часу, дзе можна пагуляць у пэйнтбол. Мінскі аэраклуб дае магчымасць прыняць удзел у аглядных палётах на верталёце Мі-2, самалётах Як -52, Ан-2 і здзейсніць скачкі з парашутам.

Экспазіцыі

Авіяцыйная тэхніка адкрытая стаянка самалётаў і верталётаў. Прадстаўлены ўзоры авіятэхнікі пачынаючы з 1940 - х гг. і па цяперашні час: лёгкі транспартны самалёт Ан-2, ваенна-транспартны самалёт Ан-12Б, лятаючая лабараторыя Ан-26ЛЛ, блізкамагістральныя пасажырскія самалёты Іл-14П, Ту-134А, Як-40, далёкамагістральны пасажырскі самалёт Іл-18В, шматмэтавыя верталёты Ка-26, Мі -1М, вучэбна-трэніровачны самалёт Л-29 (Дэльфін), шматмэтавыя транспартны верталёт Мі-8Т, Шматмэтавы транспартны верталёт Мі-26, вучэбна-трэніровачныя знішчальнікі МіГ-15УТІ, МіГ-25ПУ, знішчальнік МіГ-17, франтавыя знішчальнікі МіГ-19С, МіГ-21біс, вучэбна-баявы знішчальнік МіГ-23УБ, знішчальнікі-бамбавікі МіГ-27К, Су -7БМК, Су-17м, франтавой знішчальнік МіГ-29, штурмавік Су-25, вучэбна-трэніровачныя самалёты Як-18, знішчальнік-перахопнік Як-25, наземны катапультны трэнажор НКТЛ 29-39.

Графік працы

Адміністрацыя 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

Каса 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10:00 - 18:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

223053, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі раён, п. Баравая