Ашмянскі раённы краязнаўчы музей ім. Ф. Багушэвіча

музеі
Хуткая навігацыя

Апісанне

Тып

Краязнаўчы

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча заснаваны на падставе пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР ад 27.09.1952 г. Будаўніцтва памяшкання пад музей пачалося ў жніўні 1953 года па вуліцы Савецкай, 80. У тым жа годзе музею прысвоена імя Ф.К.Багушэвіча. Адкрыццё экспазіцыі адбылося 16 кастрычніка 1955 года. У год адкрыцця працавалі аддзел сацыялістычнага будаўніцтва і куточак, прысвечаны беларускаму паэту-дэмакрату Ф.Багушэвічу. У 1963 годзе музей быў скасаваны як дзяржаўны, пераведзены на грамадскія пачаткі і перададзены школе-інтэрнату. У 1965 годзе была створана і адкрыта для наведвальнікаў новая экспазіцыя. Яна складалася з трох аддзелаў: прыроды, гісторыі дасавецкага часу, гісторыі савецкага грамадства. Апошні раз экспазіцыя аднаўлялася ў 1987 годзе. Музей захоўвае прадметы археалогіі і нумізматыкі, асабістыя рэчы ашмянцаў і прадметы народнага побыту, вырабы майстроў-умельцаў і дакументы, зброю і фатаграфіі, чучалы і муляжы, кнігі, асабістыя справы знакамітых ашмянцаў і інш. Маецца краязнаўчая картатэка. На 1 студзеня 2012 года фонды налічваюць 21471 музейны прадмет, з іх асноўны фонд – 10374, навукова-дапаможны - 11097 адзінак. Усе музейныя прадметы падзелены на 15 калекцый : “Жывапіс”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Археалогія”, “Нумізматыка”, “Баністыка”, “Дакументы”, “Друкаваныя выданні”, “Фалерыстыка”, “Вексілалогія”, “Зброя і вайсковы рыштунак”, “Адзенне”, “Побыт”, “Фотадакументы”, “Жывёл”, “Графіка”. У жніўні 2000 года музей атрымаў гістарычны будынак, які быў пабудаваны ў 1850 годзе. Рэканструкцыя будынка музея завершана ў кастрычніку 2009 года. 20 лістапада 2009 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнай залы музея. За два гады музей стаў сапраўдным культурным цэнтрам раёна, у якім праходзяць самыя розныя мерапрыемсты і сустрэчы. 17 чэрвеня 2010 года адбылася прэзентацыя выстаўкі прэзідэнта Міжнароднай Асацыяцыі “Мастацтва народаў свету” М.І.Карнілава “Дар галерэi “НИКОР” ”. Музей атрымаў у дар 431 мастацкі твор (жывапіс, графіка, скульптура). Галерэя працуе і сёння і ўзбагачае музей прыгажосцю.

Музей так сама прапаноўвае наведаць міжнародную акцыю «Ноч у музеі». Штогод 18 мая на пляцоўке ля музею арганізуюцца тэатралізаваныя паказы, танцы, пачастункі, майстар- класы ад народных умельцаў, аквагрым.
Акрамя таго ў музеі распрацавана 19 лекцый на розную тэматыку. Яны знаёмяць слухачоў з гісторыяй Ашмяншчыны, з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны, жыццём і творчасцю Ф.К.Богушевича, з гісторыяй вуліц нашага горада. Шэраг лекцый прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны.
Для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту распрацаваны 23 музейныя заняткі. Большасць заняткаў праходзяць у гульнявой форме.
Адкрыцця выстаў праходзяць з удзелам уладальнікаў калекцый, стваральнікаў твораў мастацтва, прадстаўленых на выставе, выкарыстоўваецца відэапрэзентацыя, музычнае суправаджэнне.
У музеі праводзіцца навукова-даследчая праца, накіраваная на вывучэнне гісторыі, культуры, прыроды Ашмянскага раёна. У музеі штогод распрацоўваюцца тэксты новых лекцый, праводзяцца новыя музейныя заняткі, арганізуюцца круглыя сталы і семінары. Супрацоўнікамі музея складаюцца буклеты, прысвечаныя найбольш вядомых месцах і людзям Ашмянскага раёна.

Ўзнагароды музея:
Ашмянскі краязнаўчы музей неаднаразова станавіўся пераможцам у намінацыі «Лепшае ўстанова культуры Ашмянскага раёна». У 2012 г. музею уручаны дыплом за ўдзел у першым нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».

Экспазіцыі

Графік працы

Адміністрацыя 9:00 - 18:00 выхадныя субота, нядзеля, панядзелак

Каса 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак

Экспазіцыі 10:00 - 19:00 выхадныя панядзелак

На мапе

Адрас

231103, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Ашмяны, вул. савецкая, 128